Информация для тех, кто хочет стать следователем

Закон - один для всех Калейдоскоп

Навучальны год толькі распачаўся, але будучым абітурыентам, якія мараць звязаць жыццё са следчай справай, варта падумаць пра гэта загадзя: афармленне дакументаў, праходжанне медыцынскіх аглядаў патрабуе значнага часу. Аб тым, дзе рыхтуюць будучых следчых, на якіх умовах ажыццяўляецца паступленне і навучанне, расказвае намеснік начальніка Ушацкага РАСК, начальнік следчага аддзялення Сяргей Міхайлавіч ПЛІКАТ:

– Магчымасць стаць следчым ёсць у кожнага, хто мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Для астатніх жа зазначу: профільнай навучальнай установай, якая рыхтуе названых спецыялістаў, з’яўляецца Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дзе ёсць следча­экспертны факультэт. Прыём ажыццяўляецца на конкурснай аснове па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. Тэрмін навучання – 4 гады.

Да ўступных іспытаў дапускаюцца асобы ад 17 да 25 гадоў. Не могуць быць прыняты на службу грамадзяне, якія раней учынілі злачынства; не адпавядаюць прафесіі па асабістых, маральных, дзелавых якасцях (вызначыць гэта дапамогуць супрацоўнікі нашага аддзела пасля праведзенай гутаркі); прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі; адмовіліся ад праходжання спецыяльнай праверкі; маюць захворванні або іншыя супрацьпаказанні да службы, устаноўленыя ўрачэбна­кансультацыйнай камісіяй.

Курсанты Акадэміі МУС забяспечваюцца бясплатным жыллём, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем. Яны не падлягаюць прызыву ў армію, а пасля заканчэння навучання ім прысвойваецца афіцэрскае званне “лейтэнант юстыцыі”. Выпускнікі следча­экспертнага факультэта атрымліваюць гарантаванае працоўнае месца ў падраздзяленнях Следчага камітэта без праходжання папярэдняга адбору і дадатковых іспытаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і следча­экспертны факультэт можна знайсці на сайце ўстановы: academy.mia.by, па тэлефонах у Віцебску: (8­0212) 48­66­68, 48­66­27 ці непасрэдна ў раённым аддзеле Следчага камітэта па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, д.5 (адміністрацыйны будынак ПМК­-66).

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *