Работники котельни в агрогородке Веркуды готовы подавать тепло

Общество

Пачатак восені нясе пахаладанне, а вось для работнікаў, якія адказваюць за своечасовы і беспраблемны старт ацяпляльнага сезона, гэтая пара па­сапраўднаму гарачая. Зрэшты, у арганізацыях, якія вядуць работы планамерна, да запуску абсталявання ўжо падрыхтаваліся. Вось і ў Вяркудскай кацельні, дзе давялося пабываць у сераду, ніякага аўральнага напружання не назіралася: работнікі мясцовага ўчастка ЖКГ займаліся бягучымі справамі.

Як паведаміў майстар Аляксандр Міхайлавіч Сурынаў, усе падрыхтоўчыя работы праведзены яшчэ летам, а гэта дыягностыка і рамонт кацельнага абсталявання, замена вузлоў, бягучы рамонт пячнога ацяплення, афарбоўка элементаў і многае іншае.

– Некаторым можа здацца, што лета для нас – час адпачынку, – разважае качагар Віталь Аляксандравіч Маковіч, для якога гэты сезон на кацельні будзе ўжо сёмым. – Але менавіта ўлетку мы вялі рамонтныя работы, нарыхтоўвалі дровы, працавалі на добраўпарадкаванні: прыводзілі ў парадак не толькі ўласную тэрыторыю, але і дапамагалі сельвыканкаму. Улічваючы, што многія нашы работнікі – былыя механізатары і вадзіцелі КУСГП “Дубраўка”, то ў час нарыхтоўкі кармоў, уборкі ўраджаю мы аказвалі дапамогу аграрыям.

Пашпарт гатоўнасці кацельня ўжо атрымала, і работнікі хоць зараз гатовы падаваць цяпло ў мясцовую школу, сельвыканкам, дом культуры, аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых і інвалідаў, кватэры жыхароў аграгарадка.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *