На асфальтобетонном заводе ДРСУ-105 готовят песчано-солевую смесь для дорог Ушаччины

Общество

На гэтым тыдні завяршылі сезон падрыхтоўкі пясчана-саляной сумесі работнікі асфальтабетоннага завода ДРБУ-105. Каля 4,5 тысячы тон яе як складзіравана на тэрыторыі завода, так і развезена па прыпынках дарог, якія абслугоўвае арганізацыя.

Байцамі нябачнага фронту называюць самі сябе работнікі завода. І яно так. Мы бачым на трасах укатчыкаў асфальту, раскідвальнікаў сумесі, грэйдарыстаў, аднак ніколі тых, хто рыхтуе матэрыял для сваіх калег.

Здаецца і нескладаны працэс – бункер з гравіем перамешваецца з соллю ў вызначанай прапорцыі. Аднак на транспарцёры спачатку прасяваецца матэрыял, каб з гравію выдаліць камяні. Сустракаюцца нават такія буйныя экзэмпляры, якія выдаляюцца толькі ўручную.

Дарэчы, прапорцыя пяску і солі ў сумесі залежыць ад тыпу пакрыцця дарогі і тэмпературы паветра. На асфальтавае – для таяння наледзі, пасыпаецца сумесь у прапорцыі тры да аднаго. Вось чаму машыны варта мыць перад пастаноўкай у гараж, соль – гэта перадумова карозіі кузаваў. У лепшых умовах толькі тыя машыны, якія ездзяць па гравійках.   Бо пры  тэмпературы паветра ніжэй 15 градусаў і на ўсе гравійныя дарогі сыплецца сумесь у прапорцыі 19:1. Мэта такой падсыпкі не растапіць лёд, а зрабіць дарогу няслізкай, стварыць добрую счэпку з пакрыццём.

Юрый Іванавіч Федарэнка ў ДЭУ-105 працуе ўжо дваццаць чацвёрты год, большую частку з іх –  машыністам асфальтабетоннага завода. Прыгадвае, што раней, каб  не спынялася асфальтаванне дарог,  працавалі з 6 раніцы да 9 гадзін вечара. Зараз, на жаль, аб’ёмаў меней. Ну а вось у такі, зімовы сезон, калі толькі распачынаецца самая напружаная работа ў калег, яны таксама прыходзяць на дапамогу – працуюць начнымі дыспетчарамі.  Выклікаюць  вадзіцеляў, калі раптам выпалі вялікія ападкі снегу ці наступіла галалёдзіца. Як і заўсёды – служаць бяспечнаму руху аўтамабіляў на нашых дарогах.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *