Вакансии в Ушачском районе в марте

Калейдоскоп

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на пачатак сакавіка ў 12 службах і арганізацыях Ушаччыны было 46 свабодных месцаў.

Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага агранома, галоўнага бухгалтара, галоўнага ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара і заатэхніка; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, галоўнага эканаміста; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына”, заатэхніка-селекцыянера, трактарыста-машыніста, аператара машыннага даення, электрагазазваршчыка; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара, загадчыка майстэрні, інжынера-электрыка, электрагазазваршчыка. Нямала вакансій у лясгасе – галоўнага інжынера, вальшчыка лесу, майстроў лесу ў Плінскім і Глыбачанскім лясніцтвах, майстра ніжняга склада лесапункта, майстра на лесасеках.

Не хапае спецыялістаў у медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па кардыялогіі, стаматалогіі, неўралогіі, лабараторнай дыягностыцы, фізіятэрапіі, загадчыкаў ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы), медыцынскую сястру (у Дубраўскую БСД), фельчара хуткай медыцынскай дапамогі, зубнога фельчара. Ва ўстановах адукацыі чакаюць загадчыка ясляў-сада №4 г.п.Ушачы, інжынера-электроніка (у аддзел), кіраўніка фізічнага выхавання (яслі-сад №2). Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – медыцынская сястра (масажыст) санаторыя “Лясныя азёры”, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў Кубліцкага сельвыканкама, начальнік сектара ДРБУ-105 (на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка), машыніст экскаватара 5 разраду і трактарыст прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *