Новый «бонус» для семьи. Кто может претендовать на новое ежемесячное пособие на детей?

Калейдоскоп Наши дети

З 1 студзеня 2015 года сем’і, у якіх выхоўваецца некалькі непаўналетніх дзяцей, адзін з якіх ва ўзросце да трох гадоў, могуць прэтэндаваць на новую штомесячную дапамогу. Падрабязней пра яе наша гутарка з начальнікам аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама К.А.ГАБЛАЯ.

– Кацярына Аляксандраўна, давайце адразу акрэслім, хто мае права на названую дапамогу?

– Маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун, якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і ад трох да 18-ці. Варта адзначыць, што права на назначэнне выплаты не залежыць ад даты нараджэння малыша (да 1 студзеня 2015 года ці пасля), ад занятасці і даходаў дарослых. Але ж грамадзянам, якія маюць права адначасова і на дапамогу, прадугледжаную Указам, і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сямей (артыкул 14 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”), назначаецца і выплачваецца толькі адзін від дапамогі па іх выбары.

– Які памер гэтай выплаты?

– 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. На сённяшні дзень гэта 698 тысяч 10 рублёў.

Куды трэба звяртацца за назначэннем дапамогі?

– Гэты від выплат назначаецца спецыяльнай камісіяй па месцы атрымання мамай (мачахай), бацькам (айчымам), усынавіцелем (удачарыцелем), апекуном дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў. Аднак, калі дапамогу атрымлівае іншы член сям’і, які знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за малышом да дасягнення ім трох гадоў, выплата назначаецца маці (мачасе) або бацьку (айчыму), усынавіцелю (удачарыцелю) у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона:

· хто працуе ў арганізацыях з колькасцю работнікаў звыш 15 чалавек – па месцы працы;

· хто працуе ў арганізацыях з колькасцю работнікаў менш 15 чалавек – у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (месцы прабывання);

· хто атрымлівае адукацыю ў дзённай форме навучання – па месцы вучобы;

· хто з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, адвакатам, натарыусам, рамеснікам – у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (месцы прабывання).

– Якія дакументы патрэбны для назначэння штомесячнай дапамогі?

– Заява ўстаноўленага ўзору; пашпарт або іншы дакумент, які засведчвае асобу; пасведчанні аб нараджэнні дзяцей; для сямей, якія ўсынавілі (удачарылі) дзяцей – копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні); для апекуноў – копія рашэння мясцовага і распарадчага органа апекі; пасведчанне аб заключэнні шлюбу заяўніка ці копія рашэння суда (пасведчанне) аб скасаванні шлюбу; выпіскі з працоўных кніжак бацькоў (усынавіцеляў, апекуноў) або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць – у выпадку неабходнасці вызначэння месца назначэння дапамогі; даведка аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам. Калі ў справе атрымальніка дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў часткова ёсць названыя дакументы і не прайшоў тэрмін іх дзеяння, то паўторнае іх прадастаўленне не патрабуецца.

– Калі трэба звяртацца за дапамогай?

– Для падачы заявы і неабходных дакументаў устаноўлены шасцімесячны тэрмін са дня ўзнікнення права на дапамогу. Так, калі ў сям’і ўжо выхоўваецца дзіця ва ўзросце да трох гадоў, народжанае да 1 студзеня 2015 года, звярнуцца за назначэннем выплаты трэба не пазней 30 чэрвеня бягучага года – у такім выпадку дапамога будзе назначана за ўвесь перыяд, пачынаючы з 1 студзеня 2015-га. Калі ж у сям’і малыш з’явіўся пасля адзначанай даты, звяртацца за дапамогай трэба не пазней шасці месяцаў з даты нараджэння дзіцяці, у адваротным выпадку выплаты будуць назначаны з даты звароту.

– Дзякуй за тлумачэнні.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *