Безработным предлагают открыть собственное дело с господдержкой

Общество

Хоць і значыцца ў раённым спісе вакансій больш сотні прапаноў, знайсці падыходзячую атрымліваецца не заўсёды: на многія патрабуецца адпаведная кваліфікацыя. У такім разе ў службе занятасці прапануюць беспрацоўным адкрыць уласную справу. Да таго ж акажуць у гэтым разнапланавую дапамогу, у тым ліку фінансавую.

Памер бязвыплатнай субсідыі залежыць ад таго, у якой мясцовасці чалавек плануе ажыццяўляць прадпрымальніцкую, самастойную прафесійную ці рамесную дзейнасць: у горадзе – 11 велічынь бюджэту пражытачнага мінімуму (з 1 лістапада бягучага года – 5401,99 руб.), на сяле – 15 (7366,35 руб.). Гэтыя сродкі можна выкарыстаць на набыццё абсталявання, інструментаў, сыравіны, аплату паслуг і іншыя мэты. Але важна памятаць, што пасля гэтага неабходна адпрацаваць не менш дзевяці месяцаў на працягу года з дня рэгістрацыі ў якасці ІП, рамесніка.

Права на атрыманне субсідыі маюць грамадзяне, якія зарэгістраваны беспрацоўнымі ва ўстаноўленым парадку, пры гэтым не маюць магчымасці ў сувязі са становішчам на рынку працы заняць прыдатную вакансію. Важнае ўдакладненне: у іх лік не могуць трапіць асобы, якія спынілі індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць менш 12 месяцаў таму ці ўжо атрымлівалі такую дзяржаўную дапамогу.

За дадатковай інфармацыяй па тэме атрымання субсідыі можна звярнуцца па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Ленінская, д.12, кабінет №20 (першы паверх) або па тэлефонах 5-73-51, 5-88-57.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *