В Ушачском районе стартует конкурс «Семья в фотообъективе»

Образование и молодежь

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з рэдакцыяй газеты “Патрыёт” аб’яўляюць аб правядзенні раённага фотаконкурсу “Сям’я ў фотааб’ектыве”. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 31 года ўключна. Каб стаць канкурсантам, неабходна прадставіць чорна-белыя або каляровыя фатаграфіі фармату А4 (20*30 см), А5 (15*20 см), іх электронную версію ў фармаце JPG або JPEG. Работы прымаюцца па некалькіх намінацыях: “Свет маёй сям’і” (сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей, сямейныя традыцыі), “У аб’ектыве мама”, “ПАПУЛЯрызацыя” (таты з дзецьмі), “Радасць новага жыцця” (бацькі, якія чакаюць з’яўлення дзіцяці), “Шчаслівыя ра­зам” (сумесны здымак усіх членаў сям’і). У дадатку да кожнай работы неабходна ўказаць яе назву, намінацыю, прозвішча, імя, узрост і род дзейнасці аўтара, дамашні адрас, кантактны тэлефон, па жаданні – аповед пра сям’ю аўтара.

Работы (не больш за 5 ад аднаго ўдзельніка) прымюцца да 10 мая ў рэдакцыі газеты “Патрыёт” па адрасе: вул.Ленінская, 20а, г.п.Ушачы (электронны адрас: belpatriot@tut.by з паметкай “Фотаконкурс”), а таксама ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, каб.99 (ideolog_ush@vitebsk.by). Тэлефон для даведак: 2-75-96.

Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 15 мая бягучага года падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Міжнароднаму дню сям’і, якое пройдзе ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *