15 марта — День Конституции Республики Беларусь

Образование и молодежь

Сёння ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята. У гэты дзень у 1994 годзе быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы – Канстытуцыя, якая абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.

Па добрай традыцыі напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі право­дзіцца Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”. У яе рамках сярод шматлікіх мерапрыемстваў вылучаецца, бадай, самае памятнае для юнакоў і дзяўчат, якім толькі-толькі споўнілася 14 гадоў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаюць пашпарт грамадзяніна нашай краіны.

На Ушаччыне галоўны дакумент будзе ўручаны сёння выдатнікам вучобы, грамадскім актывістам, пераможцам алімпіяд, творчых і спартыўных спаборніцтваў. А ў панядзелак, 13 сакавіка, у Нацыянальным алімпійскім камітэце адбылося адно з цэнтральных мерапрыемстваў прыгаданага вышэй патрыятычнага праекта – пуцёўку ў дарослае жыццё падчас урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў юныя спартсмены атрымалі з рук першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максіма Рыжанкова. Сярод шчасліўчыкаў – шасцёра прадстаўнікоў Віцебшчыны, у тым ліку вучань Ушацкай школы Уладзіслаў Байцоў (на здымку).

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *