Деньги сданное за вторичное сырьё могут пойти в счёт оплаты за услуги ЖКХ

Экология

Вы напэўна бачылі па тэлебачанні і ў інтэрнэце цікавы відэаролік, у якім яноты заклікаюць нас асобна сартаваць смецце. Ён так і называецца “Наша забота, а не енота!”. Гэтая сацыяльная рэклама накіравана на тое, каб яшчэ раз акцэнтаваць увагу на праблеме, актуальнай для многіх краін.

Горы смецця застаюцца пасля жыццядзейнасці чалавека, сучасная ўпакоўка з пластыку, поліэтылену, шкла не гніе і не разбураецца! Затое можа стаць матэрыялам для новых рэчаў. І наша з вамі задача накіраваць іх не ў адходы, а для далейшай перапрацоўкі.

Па гарпасёлку даўно ўстаноўлены рознакаляровыя скрыні для асобнага збору смецця. Сінія – для шкла, жоўтыя – для пластыку, якія потым асобна вывозяцца машынай для збору смецця, праходзяць дадатковую сарціроўку і накіроўваюцца на перапрацоўчыя заводы. Вельмі многія ўшачане ўжо прывыклі сартаваць смецце і выкідваць у спецыяльныя скрыні.

Ёсць і яшчэ адзін шлях: здаць іх і за гэта атрымаць прыбытак. Як вядома, прымаюць другасную сыравіну нарыхтоўчыя пункты райспажыўтаварыства. Але магчыма гэта зрабіць і ў цэнтры гарпасёлка ў памяшканні лазні, прычым атрыманыя сродкі па вашым жаданні могуць пайсці на скарачэнне аплаты за паслугі камунальнай гаспадаркі. Шклабой мы прымаем па 6 капеек за кілаграм, макулатуру – па 8. Працуе пункт прыёмкі другаснай сыравіны ў буднія дні з 9 да 17 гадзін, у суботу – з 10 да 21 гадзіны, выхадныя – серада і нядзеля.

А ролік пра янотаў за адзін толькі месяц набраў больш 70 тысяч праглядаў. Не бачылі? Тады зазірніце на канал Youtub ці на афіцыйны сайт руху “Мэта 99” і абавязкова далучайцеся да раздзельнага збору смецця. Сапраўды, не янотаў гэта клопат.

Д.СТАНКЕВІЧ, майстар УП ЖКГ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *