31 марта в Ушачском районе пройдёт единый день безопасности дорожного движения под девизом «Без прав ты не прав!»

Закон - один для всех

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад такім дэвізам пройдзе па ўсёй краіне ў пятніцу, 31 сакавіка. Прысвечаны ён будзе актуальнай зараз тэме прафілактыкі аварый, што адбываюцца па віне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання.

“Бяспраўнікі” – катэгорыя асаблівай рызыкі. Некаторыя з іх, насуперак розуму і закону, пазбавіўшыся за грубыя парушэнні Правіл дарожнага руху права кіравання транспартным сродкам, усё роўна садзяцца за руль, а часта і ў стане алкагольнага ап’янення. У большасці выпадкаў заканчваецца гэта аварыямі з вельмі сур’ёзнымі наступствамі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, а таксама за перадачу кіравання асобе, якая не мае права кіравання, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 20 базавых велічынь. За тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, – ад 20 да 50 базавых.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *