Молодёжь Ушаччины сделала свой выбор на отчётно-выборной конеференции районной организации БРСМ

Образование и молодежь

Мінулы тыдзень адзначыўся важным мерапрыемствам у жыцці моладзі раёна – 7 красавіка ў РДК прайшла 44-я справаздачна-выбарчая канферэнцыя Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ. Тое, што падзея значная, пацвердзіла і колькасць прысутных: выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю на мерапрыемства прыбылі 79 дэлегатаў з усіх пярвічак Ушаччыны.

У сваім справаздачным дакла­дзе выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Рыта Півульская расказала, што ўдзельнікамі грамадскага аб’яднання праводзіцца работа па патрыятычным выхаванні моладзі, развіцці яе творчых здольнасцей, фарміраванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў, арганізацыі вольнага часу. За тры апошнія гады праведзена шмат мерапрыемстваў, акцый, конкурсаў, спаборніцтваў. Але разам з тым у дзейнасці раённага камітэта, пярвічак БРСМ ёсць праблемныя месцы. Не вырашаны ў поўным аб’ёме пытанні па арганізацыі часовай занятасці моладзі (не выкананы даведзены план па працаўладкаванні ў студэнцкіх атрадах). Праводзіцца недастатковая работа па прыцягненні працуючай моладзі ў рады БРСМ, арганізацыі дзейнасці пярвічных арганізацый.

Вядома, што жыццядзейнасць любога грамадскага аб’яднання залежыць у першую чаргу ад актыўнай пазіцыі лідараў пярвічак. За вернасць традыцыям арганізацыі Р.Півульская ўручыла граматы і памятныя падарункі актывістам маладзёжнага руху раёна: Ірыне Хамёнак з райспажыўтаварыства, Дар’і Мяжуй з УП ЖКГ, а таксама вучаніцам Ушацкай школы Анастасіі Станько, Дар’і Казак, Алівіі Балаган і Галіне Бурак. За падтрымку і цеснае ўзаемадзеянне Падзяка абласнога камітэта БРСМ аб’яўлена кіраўнікам аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама  Святлане Васільеўне Азевіч і Іне Фёдараўне Сыроўчанка, дырэктару ААТ “Дземенец” Аляксандру Віктаравічу Шарыпенку. Такія ж узнагароды, толькі раённага ўзроўню ўручаны кіраўніку ААТ “Ільюшынскі” Сяргею Анатольевічу Халімоненку, дырэктарам УП ЖКГ Станіславу Браніслававічу Завадскаму, і раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марыне Пятроўне Макрыдзінай. У гэты дзень таксама атрымалі віншаванні актывісты грамадскага аб’яднання Таццяна і Іван Шугалей, якія сёлета зарэгістравалі шлюб, і першы сакратар райкама БРСМ Ірына Ціханава, у якой менавіта 7 красавіка – роўна год таму – на свет з’явілася дачушка Марыя.

За патрыятычныя акцыі ў падтрымку ветэранаў, клопат і прывядзенне ў належны стан помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў падзяку актывістам маладзёжнай арганізацыі выказаў старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Уладзіміравіч Шкіндзер. Намеснік жа старшыні райвыканкама Наталля Мікалаеўна Марковіч заклікала маладых людзей быць актыўнымі і ініцыятыўнымі, самім зрабіць жыццё арганізацыі цікавым і насычаным.

Дэлегаты канферэнцыі прызналі работу раённага камітэта за справаздачны перыяд здавальняючай і вырашылі ў далейшай дзейнасці актыўна працягваць рэалізацыю асноўных праектаў і праграм Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Таксама быў выбраны новы састаў раённага камітэта, кантрольнай камісіі, абраны дэлегаты на абласную справаздачна-выбарчую канферэнцыю і прыняты зварот да моладзі раёна.

Першым сакратаром райкама БРСМ на наступны тэрмін выбрана Ірына Ціханава. Ну а пакуль яна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, яго абавязкі працягне выконваць Рыта Півульская.

Закончылася мерапрыемства святочным канцэртам, які падрыхтавалі для моладзі Ушаччыны работнікі культуры.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

На сённяшні дзень у раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання БРСМ уваходзіць 475 чалавек. Створана 45 пярвічак, 18 – на сяле.

Ушацкія актывісты БРСМ удзе­льнічаюць у шырокамаштабных праектах “Кветкі Вялікай Перамогі”, “За любімую Беларусь”, “Да абароны Айчыны гатоў!”, “Мы – грамадзяне Беларусі!”, якія сталі брэндамі грамадскага аб’яднання. Штогод праводзяцца патрыятычныя акцыі.

Члены грамадскага аб’яднання актыўна далучаюцца да правядзення выбарчых кампаній: уваходзяць у склад камісій усіх узроўняў, працуюць на пікетах па зборы подпісаў, рэгіструюцца назіральнікамі на ўчасткі для галасавання.

У 2015 годзе пры раённым Савеце дэпутатаў створана Маладзёжная палата, членамі якой сталі прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі Ушаччыны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *