Вакансии в Ушачском районе в августе

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць у раёне. Па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, свабодныя месцы ёсць зараз у 14 службах і арганізацыях Ушаччыны.

Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, заатэхніка; “Арэхаўна” – аператара машыннага даення, трактарыста; “Кублічы” – галоўнага агранома, галоўнага бухгалтара, юрыста; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, заатэхніка-селекцыянера, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына”; райветстанцыя – намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл. Не хапае спецыялістаў медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па гінекалогіі, кардыялогіі, стаматалогіі, функцыянальнай і лабараторнай дыягностыкам, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), інструктара па лячэбнай фізкультуры (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы на час яго рамонту), медыцынскую сястру (у яслі-сад №3 г.п.Ушачы, Глыбачанскую БСД і фізіятэрапеўтычнае аддзяленне), санітара (у Гарбаціцкі ФАП). Нямала вакансій зараз у лясгасе – галоўнага інжынера, вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), машыніста лесанарыхтоўчай машыны. Санаторый “Лясныя азёры” чакае інжынера-энергетыка, медыцынскую сястру (масажыста), рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў; ПМК-66 – вадзіцеля пагрузчыка, машыніста бульдозера і машыніста экскаватара; ДРБУ-105 – машыніста аўтагрэйдара і начальніка сектара (на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка); прадпрыемства меліярацыйных сістэм – трактарыста, машыніста бульдозера і машыніста экскаватара. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – зборшчык вырабаў з драўніны ААТ “Форэстгандаль” і сталяр ПУП “Энертранс”.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 265 да 700 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *