К республиканской акции «Поздравим маму вместе» присоединились профсоюзные первички Ушачского района

В общественных организациях

Колькі цёплых, шчырых слоў часам застаюцца недасказанымі самаму дарагому чалавеку! Ухіліць гэты прабел на мінулым тыдні была заклікана рэспубліканская акцыя “Павіншуем маму ра­зам!”, якую ініцыявала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

– У яе правядзенне актыўна ўключыліся і ўшачане, – расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Мікалаевіч Круглік. – Ва ўсіх пярвічках – на базе райспажыўтаварыства (на здымку), устаноў культуры, адукацыі і іншых – былі вызначаны спецыяльныя пункты, куды маглі падыходзіць жадаючыя, каб падпісаць для сваіх мам загадзя падрыхтаваныя паштоўкі, якія члены прафсаюзных арганізацый адправілі па ўказаных адрасах. Ну а тыя ўшачане, чые мамы знаходзяцца побач, забіралі віншавальныя лісты з сабой.

Удзел у акцыі прынялі больш за 100 жыхароў раёна. Несумненна, любой маці было прыемна атрымаць такі падарунак, пачуць добрыя словы, якія, зрэшты, не трэба забываць казаць і ў звычайныя дні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *