Интересный урок для старшеклассников. На Ушаччине прошла акция МЧС «Не прожигай свою жизнь»

Cлужба-101

За час правядзення рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” выратавальнікі Ушаччыны нагадалі аб небяспецы курэння гасцям і жыхарам гарпасёлка на аўтастанцыі, райбальніцы і гандлёвых кропках, выступілі перад працоўнымі калектывамі Дэпапартамента аховы і ТАА “Твестуба”, а таксама правялі прафілактычнае мерапрыемства са старшакласнікамі Ушацкай школы. Зрабіць яго карысным і цікавым работнікам РАНС дапамаглі спецыялісты цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Як дзейнічаць пры ўзнікненні пажару ў доме, школе, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і паводзіць сябе на вадаёмах у зімовы перыяд – на гэтыя і іншыя пытанні была звернута ўвага школьнікаў. Каб мерапрыемства не ператварылася ў манатонную лекцыю, навучэнцам было прапанавана прыняць удзел у віктарыне на веданне правілаў бяспекі жыццядзейнасці, конкурсах і цікавых гульнях, падчас якіх яны змаглі прымерыць на сябе баявую вопратку выратавальніка, паспаборнічаць у разгортванні. Работнікі МНС пазнаёмілі школьнікаў з мабільным дадаткам “МНС Беларусі: дапамога побач” і яго функцыянальнымі магчымасцямі. Усе маглі ўстанавіць яго прама на мерапрыемстве і атрымаць памятныя падарункі. Дарэчы, мабільны дадатак на свае ўстройствы ўжо скачалі больш за 200 тысяч беларусаў і нават жыхароў іншых краін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *