Когда подавать заявление в загс и брать ли на свадьбу лепестки роз? На вопросы ушачан ответила начальник отдела загса Е.Малащенко

Зваротная сувязь

Нядаўняя “прамая лінія” з начальнікам аддзела загса райвыканкама А.М.МАЛАШЧАНКА атрымалася дастаткова насычанай. Магчымасцю задаць свае пытанні Алене Мікалаеўне скарысталіся многія ўшачане. Пачуць адказы на найбольш актуальныя з іх, думаецца, будзе карысна і нашым чытачам.

– Як атрымаць паўторнае пасведчанне аб нараджэнні?

– Для атрымання любога паўторнага пасведчання, якое выдае аддзел загса, неабходна звярнуцца з пісьмовай заявай устаноўленага ўзору ў орган па месцы жыхарства ці той, у якім быў зроблены запіс. Спатрэбяцца пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама змену прозвішча ці іншыя даныя грамадзяніна ў выпадку іх змянення, квітанцыя аб аплаце

– Збіраемся заключыць шлюб. Якія тэрміны падачы адпаведнай заявы?

– Мінімальны тэрмін рэгістрацыі шлюбу – праз тры дні з моманту падачы заявы, максімальны – тры месяцы. У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, наяўнасцю агульнага дзіцяці і іншых, шлюб можа быць заключаны да сканчэння трохдзённага тэрміну, у тым ліку і ў дзень звароту.

– Чым адрозніваецца звычайная рэгістрацыя шлюбу ад урачыстай?

– У першым выпадку вы прыходзіце ў кабінет, дзе праводзяцца запісы ў рэгістрацыйную кнігу, аддаяце пашпарты, у якіх вам ставяць пячаткі, і атрымліваеце пасведчанне аб рэгістрацыі шлюбу. Усё гэта займае каля 5-7 хвілін. А ўрачыстая рэгістрацыя – усё тое ж, толькі з рознымі вясельнымі атрыбутамі, урачыстай прамовай у прыгожай зале, з музычным суправаджэннем і віншаваннямі.

– Чула, што каля дзвярэй загса нельга рассыпаць пялёсткі кветак і іншых святочных рэчаў?

– Так. Самі падумайце, што будзе з уваходам, калі кожнае вяселле будзе закідваць жаніха і нявесту пялёсткамі ружаў, зернем, манетамі. Канечне, работнікі загса не будуць хапаць вас за руку, накладваць штраф, калі такое адбываецца. Аднак патрэбна да ўсяго падыходзіць з развагай, паважліва адносіцца да тых, хто пад’едзе вясельным картэжам да загса пасля вас, ды і да работнікаў камунальнай службы, якім давядзецца потым прыбіраць мясцовасць. Абсыпаць пялёсткамі ружаў маладых можна і дома.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *