Вынікі штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях падвялі ў МНС 27 ліпеня. Лепшыя аўтары, выданні, тэлеканалы, радыёстанцыі атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі. Прыемна адзначыць, што ў ліку ўзнагароджаных – газета “Патрыёт”, якая заняла трэцяе месца ў намінацыі “Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва”.
Урачыстасць прайшла ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС. Рэдакцыю газеты “Патрыёт” на ёй прадставіла загадчыца аддзела пісем і работы з аўтарскім актывам Вольга Камаркова, якая асвятляе на старонках выдання асвятляе дадзеную тэматыку. Зрэшты, сёлета яна стала і абсалютным пераможцам у намінацыі “Лепшы аўтар” на абласным этапе конкурсу, атрымаўшы Ганаровую грамату Віцебскага аблупраўлення МНС за актыўны ўдзел у папярэджанні надзвычайных сітуацый. А такому дасягненню папярэднічала шматгадовае супрацоўніцтва з Ушацкім райаддзелам па надзвычайных сітуацыях: асвятленне адпаведнай тэматыкі на старонках газеты, удзел у розных рэйдах, акцыях, вучэннях.
Яшчэ не раз успомняцца словы У.Вашчанкі: “Кожны гераічны ўчынак заслугоўвае высокага грамадскага прызнання. І ўдвая каштоўна, калі пра подзвігі выратавальнікаў расказваюць прафесійныя журналісты. Прыемна, што самаадданая і сумленная работа маіх калег атрымлівае годнае асвятленне ў СМІ. Гэта вельмі важна для нас!”.
Як, дарэчы, і для журналістаў прызнанне нашай работы, часам непрыкметнай, але неабходнай і ўплывовай.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.На снимке: министр МЧС Владимир Ващенко (в центре), пресс-секретарь Витебского ОУМЧС Марина Фандо , начальник Витебского ОУМЧС Александр Клобук с победителями от Витебщины Эдуардом Кашиным (газета «Телеком-Экспресс» Орша), Ольгой Комарковой («Патрыёт», Ушачи), Александрой Качан (Телепрограмма «Вектор ТВ» , Новополоцк).
Немножко с опозданием, но ПОЗДРАВЛЯЮ! Молодец! Так держать! Творческих успехов!