Живут в деревне Клепцы…

Общество

Старэйшына вёскі Кляпцы В.М.Жаваранак працуе на комплексным прыёмным пункце Кублічы. Яна добра ведае сельскіх жыхароў, выконвае пажаданні. Знаходзячыся ў рабочыя дні ў адным будынку з сельскім Саветам, Вольга Мікалаеўна ажыццяўляе сувязь сельскіх жыхароў з мясцовай уладай. У Кляпцах Вольга Мікалаеўна і муж спачатку здымалі дом, потым купілі. Палюбілі гэтую вёску, мясцовых людзей.

Тут пасялілася і сям’я, якая жыла раней у Казахстане, другая пераехала з-пад Віцебска, тры пабудавалі жыллё самі. У асноўным гэтыя людзі працуюць на мясцовай ферме.

Аграгарадок Кублічы непадалёк, таму ёсць куды звярнуцца, там асноўныя сельскія ўстановы. Але сувязь са светам ажыццяўляецца і на месцы. Так, разносіць перыядычныя выданні, пенсіі, прымае розныя плацяжы ў жыхароў Кляпцоў Валянціна Васільеўна Шыкняева. А мясцовая жыхарка, паштальён Ганна Міхайлаўна Жаваранак, якая раней была даглядчыцай на ферме, абслугоўвае вёскі Сорзава, Скачыхі, Капылоўшчына, Масцішча. Муж гэтай жанчыны Вячаслаў Мікалаевіч працуе асемянатарам і вадзіцелем. І дома яны падтрымліваюць парадак. У іх добрая хата. Шчасце ў ёй “ахоўваюць” прыгожа намаляваныя галубы на сцяне. Поўны парадак у агародзе. Дачка яшчэ вучыцца ў школе, а сын асвойвае прафесію ў Гарадоцкім сельскагаспадарчым каледжы.

У бацькоўскі дом вярнуўся Уладзімір Кулак, працуе агентам Дзяржстраха. Для яго сувязь з роднай вёскай назаўсёды.

Гаспадарлівасцю вызначаецца ў Кляпцах Яўгенія Мікалаеўна Жаваранак, пастаянная мясцовая жыхарка. Да апошняга трымала карову, каня. Цяжэйшую работу дапамагаюць рабіць зяці. Вельмі працавітыя і добразычлівыя да людзей у гэтага вяскоўца дочкі.

Ураджэнец вёскі, былы ваенны Сямён Барысавіч Кляпец жыве ў Баравусе. Яму больш за восемдзесят год, але час ад часу наведваецца ў родныя Кляпцы, каб сустрэцца з вяскоўцамі, адпачыць па-сапраўднаму, на родных прасторах, прыгадаць былыя гады і падзеі. Да таго ж, ён даглядае агарод.

Жывуць Кляпцы і будуць жыць, бо людзі тут верныя гэтай вёсцы, сельскім справам і традыцыям.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *