Основной этап специального комплексного мероприятия «Арсенал» проходит в Беларуси с 19 по 23 октября

Общество

На бягучым тыдні ў краіне праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Арсенал”. Праваахоўнікі ўзмацнілі работу па выяўленні незаконнай зброі.

Супрацоўнікі Ушацкага райаддзела ўнутраных спраў актыўна правяраюць умовы захоўвання зарэгістраваных адзінак. Асобная ўвага – пошуку нелегальных ствалоў, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Такія рэйды дапамагаюць папярэдзіць магчымыя парушэнні, пазбегнуць крымінальных здарэнняў. Работа ў адзначаным накірунку вядзецца пастаянна.
Да пачатку бягучага года ў Беларусі з абароту канфіскавана больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі і каля 51 тысячы боепрыпасаў. Добраахвотна здадзена звыш 330 і каля 68 тысяч адпаведна.

У аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС нагадваюць: за добраахвотную здачу арсеналу, які захоўваецца незаконна, прадугледжана поўнае вызваленне ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *