Услуги банка по системе ЕРИП

Калейдоскоп Общество

Многія ўшачане даўно ацанілі зручнасць разлікаў пластыкавымі карткамі за тавары ў магазіне, а таксама за розныя плацяжы праз інфакіёск. Але ў апошні час карыстальнікаў картак “Белаграпрамбанка” ўсхвалявала тое, што пры аплаце за камунальныя і іншыя паслугі не выводзяцца апошнія аплачаныя плацяжы і наогул аперацыі па аплаце часта не праходзяць. Каб разабрацца ў сітуацыі і ўсё раставіць на свае месцы, мы звярнуліся ў аддзяленне “Белаграпрамбанка” і атрымалі тлумачэнне.

У апошні час актыўна ўводзяцца тэхналогіі з выкарыстаннем плацёжных картак, створана інфраструктура абслугоўвання па іх, пашыраецца пералік аказваемых паслуг, усё больш шырокае развіццё атрымліваюць сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць забяспечыць доступ насельніцтва да банкаўскіх паслуг з дапамогай інтэрнэту і мабільнай сувязі. Усё гэта стварыла ўмовы для фарміравання адзінай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь разліковай і інфармацыйнай прасторы для абслугоўвання насельніцтва па прынцыпе “аднаго акна”. Так, з лютага гэтага года і была ўведзена новая сістэма – адзіная разліковая і інфармацыйная прастора – “ЕРИП”. Яе мэтай з’яўляецца стварэнне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь роўных умоў для аператыўнай аплаты насельніцтвам розных відаў паслуг: камунальных (уключаючы квартплату, тэхнічнае абслугоўванне жылля, электра-, газа- і водазабеспячэнне), паслуг сувязі, паслуг арганізацый, якія абслугоўваюць радыёвяшчанне, тэлебачанне, дамафоны, ахову кватэр, а таксама іншых плацяжоў.

Па сутнасці, амаль нічога не змянілася. Цяпер, як і раней, праз інфакіёск можна аплачваць усе віды паслуг, толькі рабіць гэта неабходна праз сістэму “ЕРИП”, якая асобным радком высвечваецца на экране інфакіёска. Затым выбіраем свой рэгіён і дастаткова толькі адзін раз увесці ўсе свае даныя і яны захоўваюцца. У наступны раз неабходна зайсці праз сістэму “ЕРИП” у апошнія аплачаныя плацяжы, дзе выводзяцца ўсе паярэднія аплачаныя паслугі.

Новая сістэма вельмі зручна і тым, што аплаціць камунальныя і іншыя паслугі можна не толькі ў сваім аддзяленні “Белаграпрамбанка”, але і ў любой кропцы Беларусі.

Калі ў вас ўзнікаюць пытанні наконт аплаты паслуг і новай сістэмы, можна звярнуцца ў аддзяленне “Белаграпрамбанка”, дзе вам заўсёды дапамогуць і дадуць вычарпальныя адказы.

Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА
 

 



1 комментарий по теме “Услуги банка по системе ЕРИП

  1. спaсибо зa своeврeмeнную рeaкцию и подробную информaцию.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *