Зарплата в Ушачском районе за полгода составила…

Официально

Не сакрэт, што ўзровень і якасць жыцця людзей напрамую залежаць ад фінансавай стабільнасці. Па даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці за студзень-чэрвень бягучага года сярэднямесячная заработная плата па Ушацкім раёне склала 776 тыс. рублёў і перавысіла ўзровень мінулага года на 13,8%.

Распараджэннем Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ад 18.03.2010 года прадпрыемствам і арганізацыям раённай камунальнай уласнасці даведзены паказчыкі па росце заработнай платы на 2010 год. Распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па выхадзе арганізацый раёна ў 2010 годзе на ўзровень сярэднямесячнай заработнай платы ў памеры 500 долараў ЗША ў эквіваленце і памесячны графік яе росту ў арганізацыях, дзе ўзровень заработнай платы меней за 200 долараў – да іх адносяцца УКП «Ушацкі РКБА» (459,1 тыс. руб), ААТ «Прамкамбінат» (575,5 тыс. руб.), КУСГП «Дубраўка» (491,1 тыс.руб.), СВК «Старасельскі-Агра» (465,8 тыс. руб.).

Сярэднямесячная заработная плата ў разрэзе галін эканомікі за студзень-чэрвень 2010 года склалася наступная: у прамысловасці – 747,3 тыс. рублёў; у сельскай гаспадарцы – 615,3; у лясной гаспадарцы – 871,1; у арганізацыях транспарту – 847,1; у будаўніцтве – 1029; у жыллёва-камунальнай гаспадарцы – 849,4; у гандлі і грамадскім харчаванні – 772,3; у ахове здароўя, фізкультуры і сацыяльным забеспячэнні – 751 тыс. рублёў; у адукацыі – 701,2; у культуры і мастацтве – 630. Дапусцілі зніжэнне тэмпаў росту сярэднямесячнай заработнай платы да адпаведнага перыяду 2009 года ААТ «Ушацкі льнозавод» (91%), ПУП «Ушацкі агароднінасушыльны завод» (99,3%) і СВК «Старасельскі-Агра»(93,5%).

Асноўнымі прычынамі невыканання задання па росце сярэднямесячнай заработнай платы з’яўляюцца незабеспячэнне запланаванага росту аб’ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў, наяўнасць стратных арганізацый, перавышэнне крэдыторскай запазычанасці.

Удзельная вага (24,2%) раённага фонду займае заработная плата супрацоўнікаў сельскай гаспадаркі, аднак заданне па росце сярэднямесячнай заработнай платы за справаздачны перыяд не выканана ніводным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Не забяспечылі сярэднямесячны ўзровень заработнай платы УКП «Ушацкі РКБА» (168,9 долара) і ААТ «Прамкамбінат» (194,8 долара).

Рэзервы па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці, а значыць і ўзроўню заработнай платы, у раёне ёсць: гэта выпуск новых відаў прадукцыі, якія будуць канкурэнтнымі і запатрабаванымі на спажывецкім рынку, што дазволіць зменшыць выдаткі на вытворчасць, павялічыць яе аб’ём, выручку ад рэалізацыі прадукцыі.

За справаздачны перыяд не выканалі заданне па росце сярэднямесячнай заработнай платы ПУП «Ушацкая аўтабаза» і АСП «Харчгандаль». Прычынай нізкага заробку ў гандлі і грамадскім харчаванні з’яўляецца невыкананне ўстаноўленых параметраў тавараабароту.

Удзельная вага ў фондзе заработнай платы супрацоўнікаў бюджэтных арганізацый складае 27%. Асноўнай прычынай невыканання заданняў па росце сярэднямесячнай заработнай платы ў іх з’яўляецца невысокі ўзровень тарыфнай стаўкі першага разраду, зацверджанай урадам Рэспублікі Беларусь і ўсталяванай з чэрвеня 2010 гада ў памеры 90 тыс. рублёў.

У цэлым, для павышэння ўзроўню заработнай платы супрацоўнікаў кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў неабходна працягнуць работу па ўдасканаленні дзейсных сістэм аплаты працы; максімальна выкарыстоўваць магчымасці павышэння тарыфнай стаўкі 1-га разраду з абавязковым ужываннем мер стымулявання; прыняць вычарпальныя меры па скарачэнні страт працоўнага часу. Асноўнымі задачамі, ад выканання якіх залежыць дасягненне ўстаноўленага ўзроўню заработнай платы супрацоўнікаў, з’яўляюцца рост аб’ёмаў вытворчасці, забеспячэнне выпуску якаснай прадукцыі, актывізацыя інвестыцыйнай дзейнасці і прадуманая маркетынгавая палітыка, адаптаваная да новых умоў гаспадарання.

В.ГУГІНА,начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *