Оксана Соколова

Наш современник Общество

Гэтая высокая чарнавалосая дзяўчына працуе на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Е.Я.Лось. Яна прапануе, выдае кнігі.

У школе Аксане Сакаловай падабалася вывучаць мовы, у тым ліку і нямецкую, літаратуру, чытаць Пушкіна, Барадуліна, але што дзіўна, яна не планавала быць бібліятэчным работнікам. Ды так атрымалася, што паступіла, скончыла Магілёўскі бібліятэчны каледж і ўжо два гады працуе ў райбібліятэцы, яе мама Таццяна Дзмітрыеўна – у дзіцячай.

Што самае цікавае, Аксана з дзяцінства марыла працаваць у органах унутраных спраў, быць бясстрашнай, фізічна падрыхтаванай, прыходзіць на дапамогу людзям. Чаму пайшла па іншай сцяжыне? Зразумела, тут перацягнула, як дзяўчына гаворыць, “у сваю сферу” мама.

А каб хоць крыху быць бліжэй да сваёй былой мары, Аксана вырашыла ўдасканальвацца ў спорце. Калі вучылася ў каледжы, стала займацца боксам і кікбоксінгам. Удзельнічала нават у рэспубліканскіх спаборніцтвах. З’яўляецца кандыдатам у майстры спорту.

Цяпер усё больш і больш зацягвае работа. Дзяўчына палюбіла калектыў, які сардэчна прыняў яе, падабаецца працаваць з людзьмі, дарыць ім магчымасць чытання, крыніцу ведаў. Даводзіцца праводзіць мерапрыемствы і са старшакласнікамі. Гэта цікава.

– І ці шкадуеш, што не ажыццяві- лася твая мара? – спытала ў Аксаны.

– Крыху, – адказала яна. – Усё ў мяне і так добра.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *