Федерация профсоюзов Беларуси проводит конкурс «Первомайская открытка»

Общество

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’явіла агульнарэспубліканскі конкурс “Першамайская паштоўка”. Прыняць у ім удзел могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна: на электронную скрыню 1profmarketing@gmail.com з паметкай “На конкурс” адправіць невялікае галасавое віншаванне (да 30 секунд у фармаце mp3) або даслаць відэавіншаванне (да 30 секунд у фармаце mp4). Да яго неабходна прымацаваць малюнак, які адпавядае святочнай тэматыцы (Першамайскую паштоўку, ваша фота ці фота працоўнага калектыву, Першамайскае святкаванне). Работы прымаюцца да 4 мая ўключна. Тры пераможцы будуць абраны шляхам галасавання на інтэрнэт-партале 1prof.by і атрымаюць каштоўныя падарункі – цяпліцу, спальны мяшок, сумку-тэрмас.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *