Дороги, жилье и выплаты компенсации. Владимир Андрейченко провел прием граждан в Ушачах

Общество

Чарговы прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які ўчора ва Ушачах праводзіў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі №22 У.П.Андрэйчанка, не выклікаў вялікага ажыятажу. Як адзначыў потым у размове з журналістамі Уладзімір Паўлавіч, гэта сведчыць аб тым, што большасць праблемных і спрэчных пытанняў вырашаецца на мясцовым узроўні, а таксама аб граматнай рабоце са зваротамі грамадзян мясцовай вертыкалі ўлады. У.П.Андрэйчанка таксама азнаёміўся з ходам рэканструкцыі будынка пад дзіцячую школу мастацтваў, наведаў свінакомплексы “Слабада” і “Хадакова”, дзе на базе былых невыкарыстоўваемых аб’ектаў ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, якое ўваходзіць у аграхолдынг “Славянскі велес” У.П.Некрашэвіча, стварыла новыя вытворчасці і 60 рабочых месцаў.

Што датычыцца непасрэдна прыёму, то на ім да спікера звярталіся як грамадзяне, так і прадстаўнікі юрыдычных асоб. Малады чалавек паскардзіўся на тое, што Глыбоцкі райаграсэрвіс не выконвае рашэнне суда, згодна якому мужчыне і яго брату належыць выплата матэрыяльнай кампенсацыі маральнага ўрону за гібель бацькоў у аўтамабільнай аварыі. Уладзімір Паўлавіч даручыў начальніку аддзела прымусовага выканання Ушацкага раёна Алене Віктараўне Маслюк інфармаваць упраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама аб дадзеным факце і ўзяць яго на кантроль, а Глыбоцкаму райаграсэрвісу пастаўлена задача і тэрмін выплаціць кампенсацыю па рашэнні суда і далажыць аб выкананні.

Пенсіянерка і інвалід другой групы з аграгарадка Ільюшына з дачкой (на здымку) звярталіся наконт магчымасці пераводу доўгу па крэдыце з ААТ “Ільюшынскі” на сябе, каб аформіць дом гападаркі ва ўласнасць – кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства да канца бягучага месяца разгледзіць паступіўшую заяву на агульным сходзе акцыянераў. Ад імя жыхароў Гуты просьбу аб асфальтаванні дарогі праз вёску агучыў Э.Сабіраў – пасля закрыцця мосту ў гарпасёлку асноўны транспартны паток пайшоў праз іх населены пункт. І хоць Ушацкае ДРБУ-105 устанавіла дарожныя знакі, абмежаваўшы хуткасць руху аўтамабіляў да 40 км/г, арганізаваны перыядычны паліў гравійкі вадой, вяскоўцы пакутуюць ад пылу. Намесніку старшыні райвыканкама А.В.Галяковічу і дырэктару Ушацкага ДРБУ-105 пастаўлена задача па апрацоўцы дарогі бітумным пакрыццём, так званым абяспыльванні.

Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама С.І.Ціханёнак далажыў Старшыні Палаты прадстаўнікоў аб рабоце фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы”, мерах, якія прымаюцца раённымі ўладамі па прыцягненні патэнцыяльных інвестараў для магчымага будаўніцтва інтэрната для спартсменаў побач з комплексам, бо зараз не атрымліваецца прымаць усіх жадаючых, якіх некуды рассяляць. У.П.Андрэйчанка адзначыў, што пошук прыватнікаў неабходна працягнуць, а таксама даручыў атрымаць падтрымку ў рэалізацыі прыгаданага праекта ў аблвыканкаме, для далейшага садзейнічання з уласнага боку. Таксама Уладзімір Паўлавіч узгадніў галоўнаму ўрачу Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы пераразмеркаванне бюджэтных асігнаванняў на набыццё двух аўтамабіляў “хуткай дапамогі”, у якіх установа аховы здароўя мае вострую патрэбу.

Ад аднаго з грамадзян паступіла пытанне аб унясенні змяненняў у правілы дарожнага руху, яно будзе накіравана па кампетэнцыі і разгледжана пры карэкціроўцы працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У.П.Андрэйчанка зазначыў, што выязныя прыёмы – важная форма работы з людзьмі, бо не ўсе пытанні можна вырашыць на мясцовым узроўні, а за ўзнятымі прыватнымі запытамі часта паўстаюць і дзяржаўныя справы. “Людзі падказваюць аб праблемах і часам шляхі іх вырашэння, – сказаў Уладзімір Паўлавіч. – Для нас, парламентарыяў, важна заканадаўчае забеспячэнне гэтых і іншых пытанняў, мы ўлічваем меркаванні грамадзян у сваёй дзейнасці”.

Дзмітрый Раманоўскі.



1 комментарий по теме “Дороги, жилье и выплаты компенсации. Владимир Андрейченко провел прием граждан в Ушачах

  1. Романова ( Морозова) Евгения Арсентьевна:

    Дорогие ушачане! Больше 40 лет как я уехала из этого самого замечательного места на Земле. Но всегда с особой любовью и нежностью я вспоминаю свою малую Родину . Всегда слежу за успехами и победами своих земляков, всегда мое сердце переполняется особой гордостью , теплотой и радостью. Я желаю всем вам ,прежде всего, здоровья, радости,любви и успехов всегда и во всем. Прославляйте своими добрыми делами нашу необыкновенную Ушаччину. С уважением — Морозова (Романова )Евгения Арсентьевна

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *