Сергей Анкудович

Ими гордятся

Сяргей Віктаравіч Анкудовіч скончыў Лепельскае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці трактарыст-машыніст. З 1996 года працуе ва Ушацкім раёне электрычных сетак электраманцёрам па эксплуатацыі размеркавальных сетак.

За гады работы ў арганізацыі паказаў сябе высокакваліфікаваным спецыялістам. Прымяняе свае веды на практыцы. Добрасумленна выконвае абавязкі, своечасова і якасна спраўляецца з вялікім аб’ёмам работы, Сяргей Віктаравіч ведае сваю справу, з’яўляецца ўзорам для іншых работнікаў.

Праяўляе імкненне да павышэння ўзроўню сваіх ведаў. Пастаянна працуе над павышэннем прафесійнага майстэрства, самаўдасканальвае ўменні і навыкі. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву. Сяргей Віктаравіч карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод таварышаў па рабоце. Аказвае неабходную дапамогу калегам, мае высокі культурны ўзровень і шырокі кругагляд. У зносінах з людзьмі ветлівы і тактоўны.

Валодае станоўчымі асабістымі якасцямі: сумленны, акуратны, пунктуальны, здольны працаваць у камандзе. У ходзе выканання сваіх працоўных абавязкаў не парушае дысцыпліну, тэхніку бяспекі, выконвае правілы ўнутранага распарадку, устаноўленыя на прадпрыемстве. Маральна ўстойлівы.

Сяргей Віктаравіч любіць сваю работу, з задавальненнем займаецца гэтай нялёгкай і складанай справай.

Прозвішча С.В.Анкудовіча занесена на раённую Дошку гонару.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *