В День инвалидов активисты Красного Креста подготовили подарки для особенных деток

Общество

У многім асаблівым стаў гэты чацвер для братоў Максіма і Мікіты Арцямёнкаў з райцэнтра. З нагоды Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у госці да іх з цёплымі словамі і падарункамі – наборамі канструктараў – завіталі актывісты раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

У свае 9 і 5 гадоў хлопчыкі не зусім разумеюць сэнс адзначанай даты, хоць з дыягназам “цукровы дыябет” і групай інваліднасці даводзіцца жыць абодвум. “Ух, ты! Зараз будзе чым заняцца”, – адрэагаваў на падарунак малодшы і пасля памятнага здымка з матуляй і гасцямі пацягнуў старэйшага ў суседні пакой. Дарэчы, з будаўніцтвам гэтай прасторнай двухпакаёўкі ў новым доме па вуліцы Віцебскай у райцэнтры сям’і, якая сутыкнулася з няпростымі абставінамі, дапамагла дзяржава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *