Техосмотор личных тракторов пройдёт в Ушачском районе 2 мая

Общество

З надыходам вясны на палі выязджае тэхніка не толькі сельгаспрадпрыемстваў – у апошнія гады ўсё больш гаспадароў мяняюць звычайных коней на “жалезных”. Між тым, трактары і прычэпы ўласнікаў з’яўляюцца паўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, таму і патрабаванні да іх тэхнічнага стану такія ж, як і да тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

Сёлета тэхагляд тэхнікі, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні жыхароў раёна, пройдзе 2 мая па наступным графіку: 9.00 – Глыбачанскі, 10.00 – Вяркудскі, 11.00 – Сарочынскі, 12.00 – Жарскі, 13.00 – Вялікадолецкі, 14.00 – Кубліцкі, 15.00 – Ушацкі сельсавет і г.п.Ушачы.

Прадстаўленыя да тэхагляду ўласныя трактары павінны быць чыстымі, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму колаў. У транспартным сродку неабходна мець вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку і медыцынскую аптэчку. Светлавой сігналізацыяй, дзяржаўным нумарным знакам і яго падсветкай таксама павінен быць абсталяваны і прычэп. Пры праходжанні дзяржтэхагляду ўласнікі тэхнікі прад’яўляюць пашпарт, пасведчанне трактарыста­машыніста з адзнакамі на права кіравання дадзенай катэгорыяй машын, тэхнічны пашпарт, медыцынскую даведку і страхоўку.

За правядзенне тэхагляду трактара неабходна заплаціць 0,2, прычэпа – 0,1 базавай велічыні. Сродкі пералічваюцца на разліковы рахунак №3600328001931, код плацяжу – 03002. Калі транспартны сродак не прайшоў тэхагляд, пры кожным паўторным яго праходжанні плата бярэцца зноў. У выпадках, калі тэхніка не падрыхтавана або знаходзіцца на працяглым захоўванні, уладальнік падае ў інспекцыю Дзяржтэхнагляда заяву аб пераносе тэхагляду з тэхпашпартам на транспарт. Пасля ўхілення няспраўнасці ці зняцця з захоўвання тэхніка прадстаўляецца на агляд.

Кіраванне транспартным сродкам, не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку або не прайшоўшым дзяржаўны тэхнічны агляд, з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем. Законам Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2014 года № 176­З унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя нарматыўна­прававыя акты па пытаннях бяспекі дарожнага руху. Зараз за кіраванне транспартным сродкам, не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку або не прайшоўшым дзяржаўны тэхнічны агляд, прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь, а за паўторныя парушэнні, здзейсненыя на працягу года, ад двух да пяці базавых велічынь.

І.ПУХАЛЬСКІ, начальнік Ушацкай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *