Ваш вопрос — наш ответ. Можно ли купить диетическое мясо в магазинах Ушачского района?

Общество

Калі пакупнік на дыеце

Мне нельга ўжываць свініну, кураціна прыелася, а ў магазінах не магу купіць дыетычнае мяса.

На пытанне нашага чытача адказвае дырэктар Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства Лілія Альбінаўна ДОЛГАЯ.

– Мяса дыетычных сартоў выключана з пераліку прадуктаў, якія абавязкова павінны быць у продажы. Ды і не карысталася попытам, калі было ў “Мясной лаўцы”. Хоць і замарожанае, аднак таксама мае тэрмін годнасці, таму завозіць яго без папярэдняга заказу не мае сэнсу. Аднак калі каму патрэбна, у гэтым магазіне можна пакінуць заяўку і мы завязём з птушкафабрык ці закупім у насельніцтва мяса індычкі, качкі ці труса. Дарэчы, апошняе закуплялі толькі ў насельніцтва. А выразка ялавічыны (таксама дыетычны прадукт) пастаянна паступае ў дзве гандлёвыя кропкі: “Кулінарыю” і “Мясную лаўку”. У апошняй ёсць і ялавічныя субпрадукты: ныркі, печань, сэрца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *