Куриный павильон

Общество

У чацвер, 28 кастрычніка, на рынку г.п.Ушачы з’явілася новая гандлёвая кропка па продажы мяса куранятаў-бройлераў, якое завозіцца з прадпрыемства “Вітконпрадукт”. Акрамя стандартнага асартыменту прадукцыі, тут можна набыць больш за 30 найменняў паўфабрыкатаў хуткага прыгатавання ў замарожаным і астуджаным выглядзе. Найбольшай папулярнасцю, па словах прадаўца, карыстаюцца курыныя тушкі, каўбаскі, крылышкі фаршыраваныя, печань, страўнічкі, фарш, а таксама шашлык і многае іншае. Завоз прадукцыі праводзіцца кожную нядзелю, таму недахопу тавару не бывае, улічваецца густ кожнага пакупніка. Працуе ралет з чацвярга па нядзелю з 8.00 да 16.00 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *