Преступникам от них не скрыться. Работники Ушачской охраны отметили 31 год со дня образования организации

Общество

Пад кантролем аддзялення па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы на сённяшні дзень знаходзіцца больш за 50 грамадскіх кропак і 170 жылых памяшканняў грамадзян, у тым ліку і за межамі райцэнтра, устаноўлена і абслугоўваецца больш 60 трывожных кнопак. Пад надзейнай аховай знаходзяцца магазіны, суд, райвыканкам, банк, медсклады, супрацоўнікі штодня сочаць і за парадкам на вуліцах гарпасёлка.

С.Лабёнак, А.Бутоўскі, У.Коршун, Д.Хадасевіч.

Учора работнікі ўшацкай аховы адзначылі 31 год з дня ўтварэння сваёй арганізацыі. У цяперашні час гэта дружны калектыў міліцыянераў, кінолагаў, вартаўнікоў, электраманцёраў, без якіх немагчыма паўнацэнная работа. “За апошнія гады істотна мадэрнізавалася сістэма аховы, з’явілася сучасная сігналізацыя. Там, дзе яна ўстаноўлена, злачынцам ад нас не схавацца. Зрэшты, калі зламыснікі бачаць, што яна працуе, ужо не спакушаюцца на чужое”, – расказвае камандзір аддзялення Уладзімір Іванавіч Коршун, які разам з Андрэем Мікалаевічам Лісічонкам, Вячаславам Мікалаевічам Голікам з’яўляецца самым вопытным супрацоўнікам. Добра зарэкамендавала сябе і моладзь – Уладзіслаў Жукаў, Дзмітрый Хадасевіч. Раскрыццё многіх злачынстваў у раёне не абыходзіцца без кінолагаў Андрэя Бутоўскага і Дзмітрыя Кемстача.

За час існавання аховы ва Ушачах раскрыты дзясяткі злачынстваў, у тым ліку і па “гарачых слядах”. Нядаўна былі падведзены вынікі службова-аператыўнай дзейнасці за мінулы год, узорная работа вадзіцеляў групы затрымання Максіма Аўдошкі, Сяргея Лабёнка, Дзмітрыя Хадасевіча, міліцыянера Андрэя Лісічонка і міліцыянера-кінолага Андрэя Бутоўскага, электраманцёра Сяргея Касіча і вартаўніка Сяргея Лапаціна адзначана граматамі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, Полацкага аддзела Дэпартамента аховы.

– З нагоды нашага свята хацелася б адрасаваць словы падзякі за прыклад, пажаданні здароўя і дабрабыту нашым ветэранам, – адзначае начальнік аддзялення Уладзімір Анатольевіч Чумакоў. – А гэта былыя кіраўнікі У.У.Іваноў, А.Т.Пугачоў, А.Г.Міхайлаў, супрацоўнікі С.В.Пузатка, В.В.Крахотка, М.Э.Плікат С.М.Смык, Р.В.Папко, П.А.Клачок, В.М.Клачо, І.М.Азевіч, М.М.Сабін, С.У.Хамёнак, А.М.Хвошч.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *