В Ушачскую ЦРБ поступила очередная партия препарата «Спутник V»

Здравоохранение

Ва Ушацкую райбальніцу паступіла чарговая партыя прэпарата “Спутнік V” расійскай вытворчасці. Як расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Н.В.Дрозд, правакцынавацца ад каранавіруса зараз могуць не толькі работнікі сістэмы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай службы, але і ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 61 года.


Нагадаем, што запісацца на прышчэпку варта ў рэгістратуры паліклінікі па тэлефоне 5-21-57, ва ўчастковых тэрапеўтаў ці ў бальніцах сястрынскага догляду – у Вялікіх Дольцах, Глыбачцы, Дубраўцы. Дарэчы, у апошніх вакцынацыя таксама праводзіцца – ехаць у гарпасёлак неабавязкова. Паколькі прэпарат двухкампанентны, прышчэпку зробяць двойчы з інтэрвалам у тры тыдні. Платы за гэта брацца не будзе.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *