Юбилей В.Короткевича

Общество

Сёлетні лістапад падарыў нам значную падзею ў культурным і літаратурным жыцці краіны. 26 лістапада споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка У.Караткевіча. Няма патрэбы гаварыць пра тое, што Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч – адна з самых велічных постацей у нашай літаратуры 20 стагоддзя.

У настаўніцка-вучнёўскім калектыве Арэхаўскай сярэдняй школы яшчэ ў пачатку года быў акрэслены і зацверджаны план мерапрыемстваў у сувязі з гэтай датай. З 22 па 27 лістапада прайшоў тыдзень, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння У.Караткевіча. У школьнай бібліятэцы і ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры былі аформлены кніжныя выставы “Быў. Ёсць. Буду” і “Як спадчыну і запавет”. Вучаніцы дзевятага класа Кацярына Пугач і Анастасія Станкевіч выпусцілі насценную газету “У вечнай песні жывучы”. Класнымі кіраўнікамі праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Паэт з найменнем Беларусь”. Пад назвай “Мінулае праходзіць прада мною” вучнем восьмага класа Дзмітрыем Пратасевічам арганізавана выстава малюнкаў, прысвечаная юбілею пісьменніка. Сярод удзельнікаў літаратурнага гуртка прайшоў конкурс вершаў класіка беларускай літаратуры “Зямля пад белымі крыламі”. Кульмінацыйнай кропкай тыдня стаў вечар-партрэт “І не знікаць паэтам вечна”, настаўнікі і вучні  падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю з музычным афармленнем.

Як вынік праведзеных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею класіка літаратуры У.Караткевіча, – аформлены альбом “І не знікаць паэтам вечна”.

Удзельнікі літаратурнага гуртка Арэхаўскай СШ.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *