Ветеран Великой Отечественной войны Михаил Иванов принимал тёплые поздравление с 99-летием

Общество

Ці чакаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Сцяпанавіч Іваноў гасцей? У душы, канечне, як і кожны на свой Дзень нараджэння. Аднак візіт намесніка старшыні райвыканкама Алены Васільеўны Пашковіч і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пятра Аляксандравіча Алексяёнка, безумоўна, стаў сюрпрызам. І не адзіным.

Павіншаваць імянінніка з 99-годдзем прыехалі таксама старшыня Жарскага сельвыканкама Святлана Цімафееўна Міхейка, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ніна Аляксандраўна Васілеўская разам з супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёрамі Васілём Антонавічам Стрыжонкам і Сяргеем Уладзіміравічам Мядзведзевым. Апошнія спявалі ветэрану песні пра вайну, ды і сам Міхаіл Сцяпанавіч ціхенька падпяваў.

У гэты дзень ён быў надзвычай бадзёрым, у добрым настроі і многа расказваў, у прыватнасці, пра свае ўцёкі ад немцаў, якіх не адразу разгледзеў, бо ўдалечыні дрэнна разлічаў колер. Пачалася перастрэлка, калі зразумеў, што не дабяжыць да лесу, прыкінуўся мёртвым, доўга, да цёмнага ляжаў у жыце, і дзякуй Богу, фрыцы не сталі правяраць, ці жывы.

Сустрэча атрымалася шчырай, па-сямейнаму цёплай. Літаральна ўсе жадалі ветэрану здароўя і абавязкова сустрэць стогадовы юбілей. Ён жа падзякаваў усім мудрымі словамі: “Жыццё ў такім узросце складаецца з кароткіх імгненняў. І вы падаравалі мне такое: яркае, што доўга будзе помніцца”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *