Ушачские спасатели провели более десятка мероприятий в рамках акции «В центре внимания – дети!»

Общество Профилактика и безопасность

За два апошнія тыдні ўшацкія выратавальнікі правялі больш дзясятка мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, прымеркаванай да пачатку навучальнага года.

Не адзін дзень, напрыклад, на рынку гарпасёлка і ў краме “Umneyka” працавалі тэматычныя і навучальныя пляцоўкі. “Галоўная мэта, якую мы праследуем, матываваць бацькоў, бабуль і дзядуляў вучыць дзяцей правілам бяспекі. Таму з актывістамі маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных актыўна ўступаем у дыялог не толькі з дзецьмі, але і дарослымі, – расказвае інспектар сектара прапаганды РАНС К.Карзянок. – Магу прывесці выпадкі, калі мама выходзіла на двор развесіць бялізну, і гэтых некалькіх хвілін было дастаткова, каб дзіця спаліла паўметра падлогі. Узрост найбольшай рызыкі – 5-6 гадоў, калі малыя яшчэ не разумеюць усіх наступстваў.

Абмяркоўвайце з дзіцем розныя сітуацыі, напрыклад, па дарозе ў дзіцячы сад. Лепшы спосаб навучыць дзяцей правілам бяспекі – уласны прыклад. Калі тата кажа, што нельга гуляць з запалкамі, але пры гэтым сам чыркае запальнічкай або кідае акуркі, то наўрад ці будзе эфект. Калі мама ўключае няспраўны электрапрыбор – дзіця запомніць дзеянне.
Нагадаем, што заўтра, 2 верасня, не толькі выратавальнікі, а і іншыя службы раёна чакаюць ушачан на свяце бяспекі, якое пачнецца ў 14.30 каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *