В 21 организации Ушачского района имеются свободные вакансии

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 14 кастрычніка свабодныя месцы былі ў 21 арганізацыі Ушаччыны.

Жыллёва-камунальная гаспадарка запрашае рабочага зялёнага будаўніцтва, вадзіцеля аўтамабіля; ДРБУ-105 – машыніста бульдозера і машыніста аўтагрэйдара; цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый – інжынера-цеплатэхніка.

Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Так, Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па хірургіі, кардыялогіі, тэрапіі, артапедыі, медыцынскіх сясцёр, акушэрку, зубнога фельчара, загадчыкаў ФАПаў.

Нямала прапаноў і ў гаспадарках раёна. ААТ “Ільюшынскі” запрашае на работу аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста; “Дземенец” – трактарыста-машыніста; КУСГП “Вялікадолецкае” – галоўнага агранома, аператара машыннага даення; філіял “Маяк-Ушацкі” – электрагазазваршчыка, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста; племстанцыя – заатэхніка.

Электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі і спецыяліста чакаюць у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; повара – ва Ушацкай школе; дырэктара – у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка, загадчыка аддзела пісем і работы з аўтарскім актывам – у рэдакцыі газеты “Патрыёт”; рабочага па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў – у райвыканкаме. Вакансіі бібліятэкара, мастака-афарміцеля маюцца ў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме; галоўнага бухгалтара – у ПМК-66. Выратавальніка-пажарнага запрашае аддзел па надзвычайных сітуацыях; лесніка, вальшчыка лесу – лясгас. Раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці патрэбны кіраўнікі і рэжысёры творчых калектываў, кіраўнік гуртка (секцыі, студыі), мастак-афарміцель, загадчыкі аддзела і клуба, інжынер-праграміст, машыніст кацельні, асвятляльнік, прыбіральшчык вытворчых і службовых памяшканняў, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў; ТАА “Форэстгандаль” – зборшчык вырабаў з драўніны; філіялу аблспажыўтаварыства – буфетчык.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 400 да 900 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 5-88-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *