Минимум, гарантированный государством

Общество

Асноўнае пытанне, што разглядалася на апошнім пасяджэнні райвыканкама, датычылася выканання сацыяльных стандартаў. Тэма, якая кранае літаральна кожнага ўшачаніна. Бо сацыяльныя стандарты – гэта мінімальны ўзровень гарантый для жыхароў, паслугі ва ўсіх галінах, на якія мы можам разлічваць.

Трэба зазначыць, што сацыяльныя стандарты – рэч не статычная. Заснаваныя пастановай Саўміна яшчэ ў 2003 годзе, апошні раз яны папаўняліся ў ліпені гэтага года рашэннем аблвыканкама. Ушацкім райвыканкамам раз у паўгоддзе абнаўляюцца даныя аб ажыццяўленні і функцыяніраванні стандартаў. Летась былі выкананы ўсе сацстандарты, акрамя ўсталявання кінавідэапраектарных установак у аграгарадках Кублічы і Глыбачка. У першым паўгоддзі сёлетняга выкананы 36 з 40.

Жыллёва-камунальная гаспадарка – галіна, па якой і не трэба праводзіць маніторынг, бо ўшачане пастаянна нагадваюць пра слабыя месцы, якія і ўхіляюцца па меры магчымасці. А не выконваўся на сённяшні дзень толькі адзін стандарт – графік падачы гарачай вады, ды і таму, што сацыяльны стандарт з двух разоў падачы на тыдні заменены на штодзённы. Норма забяспечанасці вадой перавыканана на 20 працэнтаў, усё ў парадку са спажываннем электрычнай энергіі і газу. Толькі нас усіх больш цікавіць, калі будзе лепш. За выкананнем любога стандарту стаяць сродкі, пераважна бюджэтныя і небязмежныя. На жаль, усё ўпіраецца менавіта ў наяўнасць фінансавання. У яго межах штогод і павышаецца якасць стандартаў. На асфальтаванне вуліцы Віцебскай сёлета затрачана 70 мільёнаў, на рамонт водаправодных сетак – 60, замену вулічных ліхтароў – 30, замену 600 метраў цепласетак на ПІ трубу – 70. Толькі сёлета на павышэнне якасці стандартаў ЖКГ накіравана 260 мільёнаў. І, дарэчы, райвыканкамам прынята рашэнне з пачатку ацяпляльнага сезона падаваць гарачую ваду ў кватэры ўшачан кожны дзень.

У галіне адукацыі стандарты не толькі выконваюцца, але пераважна і перавыконваюцца. Напрыклад, мінімум, выдзяляемы дзяржавай на адукацыю кожнага дзіця ў агульнаадукацыйнай школе, складае 8,2 мільёна пры нарматыве 1,4. Наш раён лідзіруе ў вобласці па забяспечанасці дзяцей месцамі ў дашкольных установах, на аднаго навучэнца даводзіцца 1,6 квадратнага метра плошчаў для заняткаў спортам пры нарматыве 0,5, па спартыўных збудаваннях – 18,6 пры нарматыве 1,62.

Пастаяннае абнаўленне назіраецца ў галіне сувязі. Хоць асноўныя нарматывы і выконваюцца, ідзе больш поўнае забеспячэнне патрэб насельніцтва: у першым паўгоддзі пачата будаўніцтва валакнааптычнай лініі сувязі, пашыраны сеткі перадачы дадзеных у Арэхаўна і Пліна, 158 чалавек падключаны да інтэрнэта (на сённяшні дзень 907 абанентаў), 67 – да інтэрактыўнага тэлебачання…

Стандарты ў галіне транспарту – гэта вызначэнне колькасці разоў сувязі населенага пункта з іншымі ў залежнасці ад колькасці пражываючых: цэнтральныя сядзібы гаспадарак і сельскіх Саветаў – не меней 4 разоў на тыдні, населеных пунктаў звыш 10 двароў – 2, а зона абслугоўвання – да 3 кіламетраў. Літаральна ўсе яны выконваюцца і нават перавыконваюцца, хоць практычна ўсе маршруты – стратныя. Метавіта таму працягваецца аптымізацыя маршрутнай сеткі ў межах стандартаў і згодна акупляльнасці.

Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці выдаткаў на ахову здароўя, зацверджаны Віцебскім аблвыканкамам на аднаго жыхара ў памеры 580,9 тысячы рублёў, за паўгоддзе выкананы на 98,3 працэнта, а за 7 месяцаў – на 109,2. Выкананы нарматывы забяспечанасці ўрачамі агульнай практыкі, ложкамі, брыгадамі хуткай дапамогі, аўтатранспартам, аптэкамі.

Гандаль. Раней у раёне заўсёды выконваўся нарматыў па забяспечанасці наведвальнікаў гандлёвай плошчай. Цяпер не выконваецца ў сувязі з тым, што сёлета ён з 260 метраў на тысячу чалавек павялічаны да 600, у нас па раёне – 384,4, а па гарпасёлку – 549,3. Для выканання стандарту трэба дадаткова ўвесці 3315 квадратных метраў плошчаў, і работа ў гэтым напрамку працягваецца. У жніўні адкрыўся магазін Глыбоцкага мясакамбіната “Бабуліны далікатэсы”, у першым паўгоддзі – два пункты грамадскага харчавання на 40 пасадачных месцаў.

Перавыконваюцца нарматывы і па ўсіх відах у галіне бытавога абслугоўвання, а на сённяшні дзень аказваецца 11 сацыяльна значных відаў, у маланаселеныя аддаленыя пункты ажыццяўляецца выязное комплекснае абслугоўванне.

* * *

Перыядычна (два разы ў год) будзе праводзіцца маніторынг выканання сацыяльных стандартаў, каб аператыўна рэагаваць на слабыя месцы ў выкананні нарматываў і ўхіляць іх.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *