Евгения Алексеёнок

Ими гордятся

Яўгенія Мікалаеўна Алексяёнак пачала сваю працоўную дзейнасць у 1980 годзе ў саўгасе “Касары”. Яна абрала для сябе адну  з нялёгкіх спраў у сельскай гаспадарцы – стала аператарам машыннага даення кароў. З першага дня работы праявіла сваю стараннасць. Пасля рэарганізацыі ў 2003 годзе гаспадаркі – далучэння да КУСГП “Вялі- кадолецкае” – прадоўжыла сваю працу на малочнатаварнай ферме Цыганок-3. Там яна працуе так жа старанна і па сённяшні дзень.

За час работы Яўгенія Мікалаеўна  зарэкамендавала  сябе добрасумленным і працалюбівым работнікам, які вызначаецца высокай працаздольнасцю, а таксама настойлівасцю ў дасягненні пастаўленых мэт. Менавіта гэтыя якасці дазволілі ёй дасягнуць дастойных вынікаў у рабоце.

У 1993 годзе Яўгеніі Мікалаеўне было прысвоена званне “Майстар жывёлагадоўлі” 1 класа.

З кожным годам яна дабівалася ўсё лепшых вынікаў. Так, у 2009 годзе надой на адну карову склаў 5026 кілаграмаў малака. Пераадолеўшы пяцітысячны рубеж, яна стала лідарам не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне. За 2010 год надой на адну карову склаў 4051 кілаграм малака.

Граматны спецыяліст, невыпадковы чалавек у сельскай гаспадарцы. Заўсёды выконвае правілы ўнутранага распарадку, патрабавальная да сябе і калег.

Энергічная, актыўная, добразычлівая. Яўгенія Мікалаеўна любіць сваю работу і з задавальненнем займаецца ёй. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у працоўным калектыве.

Прозвішча Я.М.Алексяёнак занесена на раённую Дошку гонару.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *