Ушачские школьники боролись за звание лучшего знатока основ безопасности жизнедеятельности

Образование и молодежь

За званне лепшага знатака асноў бяспекі жыццядзейнасці нядаўна змагаліся школьнікі раёна. Для гэтага ім давялося спраўляцца з тэсціраваннем у некалькі дзясяткаў пытанняў, праяўляць сябе ў конкурсе аратараў “Я раскажу вам…”, а таксама адгадваць рэбусы, загадкі, адказваць на розныя пытанні з гісторыі, медыцыны, мастацтва.


У малодшай узроставай групе пераможцай стала трэцякласніца Ушацкай школы Арына Карэйша. Дарэчы, летась на абласным этапе “Школы бяспекі” дзяўчынцы зусім крыху не хапіла да перамогі. Сярод вучняў 5-8 класаў роўных не аказалася Валерыі Урбан з Ільюшынскай школы, а сярод старшакласнікаў – Марыі Харак з Ушацкай. Пераможцы атрымалі не толькі дыпломы і падарункі, а і права прадстаўляць Ушаччыну на абласных спаборніцтвах, якія днямі пройдуць у Віцебску. Зрэшты, ніводны канкурсант не застаўся без прэзента ад выратавальнікаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *