У Беларусі падведзены вынікі цэнтралізаванага экзамена па профільных прадметах, які праходзіў 26 мая. Максімальныя 100 балаў здолелі набраць 638 юнакоў і дзяўчат (у пераважнай большасці – ліцэісты). Што вельмі прыемна, сярод іх – і наша зямлячка Анастасія Ларчанка. Выпускніца Ушацкай СШ выпрабоўвала веды па матэматыцы (настаўнік – Н.М.Герцык). Дарэчы, такі феерычны вынік у дзяўчыны – і на ЦЭ па рускай мове (настаўнік – Л.В.Трафімава). Запаветныя 100 балаў па гэтым прадмеце сёлета набраў 1301 выпускнік краіны.

