Приём граждан в агрогородке Великие Дольцы

Зваротная сувязь

У панядзелак старшыня райвыканкама Алег Анатольевіч Кавалёнак правёў выязны прыём грамадзян у аграгарадку Вялікія Дольцы.

Што клапоціць жыхароў гэтага вялікага населенага пункта. У двух уладальнікаў пасек пытанне, па сутнасці, было да дырэктара КУСГП “Вялікадолецкае” І.П.Дарошчанкі. Іх турбавала, што гаспадарка праводзіць хімічныя апрацоўкі пасеваў, не папярэджваючы загадзя гаспадароў. Іван Піліпавіч адказаў, што падпісаны ўжо адпаведны загад: спецыялісты, адказныя за правядзенне хімработ, ведаюць парадак і будуць яго прытрымлівацца. Алег Анатольевіч, як пчаляр з вялікім стажам і аграном па адукацыі, параіў пчалаводам не турбавацца на гэты конт: “Небяспечнай для пчол з’яўляецца толькі апрацоўка рапсу ў час цвіцення і бульбы, а гэтых культур вакол Вялікіх Дольцаў няма. Прэпараты, якімі апрацоўваюць зерневыя, іх канцэнтрацыі бясшкодныя для пчол”.
Сям’я Гракоў пыталася, ці можна за ўласныя сродкі выкапаць сажалку. Ім параілі пакінуць у сельвыканкаме заяву, пасля чаго адпаведная камісія ўзгадніць месца, калі няма перашкод, паведамяць умовы.
Дырэктар Вялікадолецкай школы Рыма Леанідаўна Аніскевіч прасіла замураваць вокны былога будынка школы, каб туды не заходзілі дзеці, паколькі апошняе небяспечна. Гэтае пытанне будзе знята сіламі мясцовай гаспадаркі.
Агульнымі праблемамі вялікадальчан, з якімі перыядычна звяртаюцца жыхары да старшыні сельвыканкама Мікалая Канстанцінавіча Ляшкевіча, з’яўляюцца рамонт вулічных дарог (ёсць дамоўленасць з камунгасам наконт частковай падсыпкі), слабы напор вады ў дамах па вуліцы Садовай (неабходна нарошчваць воданапорную вежу), устаноўка дадатковых кантэйнераў (графік больш частага вывазу смецця трэба ўзгадняць з камунгасам).
Па сутнасці, практычна ўсе пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі сельвыканкама і будуць вырашацца на месцы.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *