«Белая Русь» продолжает добрые дела

В общественных организациях

Нядаўна прайшло пасяджэнне савета Ушацкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Быў прыняты план мерапрыемстваў раённай арганізацыі па рэалізацыі праграмы РГА “Белая Русь” на 2011-2012 гады. Вырашана прадоўжыць праект “Крепкая семья – сильная держава”, акцыю па зборы гуманітарнай дапамогі “Міласэрнасць”, а таксама па традыцыі правесці раённы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі дашкольнай установы. Сумесна з аддзелам райвыканкама па справах моладзі “Белая Русь” прыме ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. У прыватнасці, запланавана правядзенне раённага фестывалю “Сузор’е талентаў Ушаччыны”. У стадыі распрацоўкі два новыя праекты – адзін з іх па лініі аддзела культуры, дзе створана самая масавая пярвічная арганізацыя, другі – грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці.
На пасяджэнні не абышлося і без урачыстых момантаў. Вользе Мікалаеўне Захарэнка быў уручаны Ліст падзякі за подпісам старшыні РГА “Белая Русь” А.М.Радзькова за праяўленыя ініцыятыўнасць, высокую грамадзянскую пазіцыю і актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі 2010 года па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
В.ПОЛАЗАВА.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *