За незаконный обмен валюты предусмотрено наказание

Закон - один для всех

Павышаны попыт на замежную валюту справакаваў з’яўленне асоб, якія займаюцца незаконнымі валютнымі аперацыямі. Гэта пагражае падманам грамадзян: у краіне ўжо зарэгістраваны выпадкі ашуканства, калі замест валюты падсоўвалі “ляльку” – паперу, вельмі лёгка атрымаць замест грошай і фальшыўкі. Санкцыі супраць асоб, якія займаюцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, прадугледжаны вельмі жорсткія: да пазбаўлення волі тэрмінам ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Хачу нагадаць, што адміністрацыйнае пакаранне прадугледжана не толькі для іх, але і для асоб, якія набываюць валюту з рук. Так што не рызыкуйце самі, не звяртайцеся да мянялаў, а калі заўважыце на тэрыторыі раёна “валютчыкаў”, абавязкова паведамляйце ў РАУС.
Д.ЖАВАРАНАК, оперупащнаважаны РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *