Назначение

Общество

Суддзёй і старшынёй суда Ушацкага раёна назначаны Фадзей Анатольевіч Зінькевіч, які да гэтага працаваў суддзёй па адміністрацыйных справах суда Лепельскага раёна.
Фадзей Анатольевіч нарадзіўся ў Лепелі ў 1960 годзе, мае дзве вышэйшыя адукацыі – скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер-механік і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У судовай сістэме з 1997 года, да гэтага працаваў у аддзеле РАУС Лепельскага райвыканкама. Жанаты, мае дарослага сына.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *