Акция «Дарю книгу с любовью» прошла в отделе детской и юношеской книги Ушачской ЦБС

Общество

Акцыю пад назвай “Дару кнігу з любоўю” да Міжнароднага дня дарэння кніг правялі ў аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі Ушацкай раённай бібліятэкі. З задавальненнем называем яе ўдзельнікаў: імі сталі Алег Уладзіміравіч Пунько, Галіна Юр’еўна Троцкая, Наталля Леанідаўна Клачок, Наталля Пятроўна Макоўская, Любоў Аляксандраўна Мядзведзева і Дзмітрый Віктаравіч Жаваранак. Дарэчы, апошні падарыў ЦБС ажно 100 новенькіх экземпляраў, якія былі размеркаваны па аддзелах раённай і сельскіх бібліятэках.

У гэтым годзе да акцыі далучыліся і ўдзельнікі сумеснага пасяджэння прэзідыума Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, ветэранскай арганізацыі і райкама БРСМ: Валянціна Мечыславаўна Падвойская, Ніна Аляксандраўна Васілеўская (на здымку), Марыя Аляксееўна Шаўчэнка, Таццяна Валер’еўна Рабіза, Святлана Мікалаеўна Фядосенка і Марына Валер’еўна Дрозд. Шчыры ўсім дзякуй за кнігі, якія атрымаюць новае жыццё і абавязкова знойдуць сваіх чытачоў.

Святлана КЛАЧОК, загадчык аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *