Пожар в Слободке

Cлужба-101

адбыўся вечарам 28 мая. На пульт аператыўнага кіравання аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб узгаранні ў вёсцы Слабодка Сарочынскага сельсавета. Агнём былі ахоплены гаспадарчыя пабудовы. У выніку пажару два хлявы з трох практычна знішчаны, жылы дом удалося выратаваць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
С.АВАДНЁЎ,
начальнік інспекцыі
дзяржпажнагляду.

Пасля здарэння

Немагчыма перадаць той страх і жах, калі ўзнікае пажар, калі ў агні аказваецца тое, на што патрачана нямала сіл, часу, сродкаў, у што ўкладзена душа. Напэўна, мяне зразумее толькі той, хто калісьці прайшоў праз такое страшнае выпрабаванне.
У прайшоўшыя выхадныя ў нашай сям’і здарылася бяда. У суботу вечарам загарэліся надворныя пабудовы. Узгаранне заўважылі не адразу, таму агонь паспеў разгуляцца. Жонка з сынам неадкладна патэлефанавалі ў службу 101. Усё больш разгаралася полымя, кожная хвіліна была дарагой… У хлявах, якія былі ахоплены агнём, знаходзілася дамашняя жывёла.
Пажарныя разлікі з Ушач прыбылі да месца вельмі хутка, за імі пад’ехалі экіпажы з Двор Пліна і Вялікіх Долец. Агонь пачаў перакідвацца і на жылы дом. Аднак, дзякуючы аператыўным і ўмелым дзеянням выратавальнікаў, мы засталіся з дахам над галавой. Частку дамашняй жывёлы таксама ўдалося выратаваць, частку, на жаль, не…
Сёння, усведамляючы падзеі таго страшнага для нас дня, хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць выратавальнай службе за аператыўнасць і зладжанасць у дзеяннях, людзям гэтай мужнай прафесіі. Рызыкуючы сваім жыццём, выратоўвалі чужое начальнік дзяжурнага каравула І.М.Елісееў, а таксама У.І.Лісічонак, У.М.Ушакоў, П.М.Паршонак, А.В.Лапёнак, А.К.Філімонаў, А.А.Солтан, В.У.Волах. Прыкладам таго, што прафесія выратавальніка з’яўляецца прызваннем, служаць і дзеянні С.П.Пацэйкі, які, заўважыўшы пажар, у свой выхадны дзень кінуўся да месца здарэння і ўдзельнічаў у тушэнні. Неабыякавы да чужой бяды і А.Хвасціёнак, які разам з ім паспяшаўся на дапамогу.
Дзякуй вам, добрыя людзі, за выратаваныя жыцці, за ўмелыя прафесійныя дзеянні.
А.МАЛАХАЎ,
в.Слабодка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *