Выставка пожарной тематики действует в музее народной славы

Cлужба-101

Ужо некалькі дзён у музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка дзейнічае выстава, прысвечаная пажарнай тэматыцы. Большасць так званых экспанатаў – гэта вырабы дзяцей з розных школ раёна, якія прымалі ўдзел у конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Конкурс дзіцячай творчасці за апошнія гады стаў традыцыйным і кожны раз прыцягвае да ўдзелу ўсё больш хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту, работы становяцца цікавей, арыгінальней. Дзеці нават закранаюць тыя праблемы, якія не заўважаюць дарослыя, падкрэсліваюць, што галоўнае на зямлі – наша бяспека і спакой. 
Яркія жывапісныя малюнкі, арыгінальныя плакаты, разнастайныя мадэлі тэхнікі, незвычайныя мяккія цацкі – лепшыя вырабы красуюцца зараз у выставачнай зале. Акрамя гэтага арганізатар выставы – аддзел па надзвычайных сітуацыях – дапоўнілі яе рознымі відамі абмундзіравання выратавальнікаў. І самае цікавае –гэта калекцыя марак, значкоў, медалёў пажарнай тэматыкі розных краін свету, якія, безумоўна, прыцягнуць увагу кожнага.
Першыя наведвальнікі выставы ўжо адзначылі яе арыгінальнасць, паспяшайцеся ацаніць яе і вы, выстава дзейнічае на працягу месяца.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *