В Ушачах обновили районную Доску почёта

Общество

Па выніках работы за 2022 год на раённую Дошку гонару занесены наступныя работнікі:

АРМОНІК Вольга Паўлаўна, медсястра (старшая) тэрапеўтычнага аддзялення Ушацкай ЦРБ;

БАГДАНАВА Таццяна Аляксандраўна, жывёлавод 5 разрада УП “Сафійскія дары”;

ГЕРЦЫК Алена Сцяпанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Глыбачанскай СШ імя Б.І.Юркіна;

ДУКМАСАЎ Максім Валер’евіч, начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, капітан унутранай службы;

КАЛЬЧЭЎСКІ Вадзім Васільевіч, ляснічы ІІ класа Кубліцкага лясніцтва Ушацкага лясгаса;

КЛІМАВА Іна Сяргееўна, кіраўнік народнага клуба “Ветэран” Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці;

ЛАРЧАНКА Іна Аляксееўна, кіраўнік гуртка аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў ТЦСАН Ушацкага раёна;

МАМОНАЎ Васіль Міхайлавіч, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта Ушацкага лясгаса;

АРЛОЎСКІ Генадзь Генадзьевіч, кабельшчык-спайшчык 4 разрада лінейна-тэхнічнай групы Ушацкага ўчастка электрасувязі прадпрыемства “Белтэлекам”;

ПЕТУХОЎ Іван Іванавіч, электрагазазваршчык 4 разрада УП ЖКГ Ушацкага раёна;

ПАДВОРНАЯ Алена Міхайлаўна, настаўнік па класе фартепіяна, канцэртмайстар Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў;

ПРАННІК Дзяніс Міхайлавіч, урач-афтальмолаг афтальмалагічнага кабінета паліклінікі Ушацкай ЦРБ;

СІСКОВІЧ Васіль Васільевіч, матарыст бетоназмяшальных установак пятага разрада Ушацкай ПМК-66;

СПІРЫДОВІЧ Ніна Канстанцінаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вялікадолецкай СШ імя П.У.Броўкі;

ТЫЧЫНА Анатоль Іванавіч, вадзіцель аўтамабіля шостага разрада (1 класа) філіяла “Ушацкае ДРБУ №105”;

УСОВІК Анатоль Віктаравіч, трактарыст-машыніст сельгасвытворчасці ААТ “Ільюшынскі”;

ФІЛІПАВА Сняжана Аляксандраўна, бармен 4 разрада кафэ “TimeOut” Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства.

ШАРЫПЕНКА Дзмітрый Анатольевіч, міліцыянер-канваір ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або заключаных пад варту, аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама.

 

Працоўныя калектывы:

Ушацкі лясгас (дырэктар – Апёнак Аляксей Мікалаевіч);

Вяркудскі сельскі Дом культуры (загадчык – Грак Святлана Сямёнаўна);

Дзіцячы сад №1 г.п.Ушачы (загадчык – Кляшторная Вікторыя Міхайлаўна);

Філіял “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” (дырэктар – Башун Андрыян Генадзьевіч);

Санаторый “Лясныя азёры” (дырэктар – Грынкевіч Віктар Мікалаевіч);

Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне Ушацкай ЦРБ (урач-фізіятэрапеўт – Шаўчэнка Вольга Аляксееўна);

Сектар спорту і турызму Ушацкага райвыканкама (загадчык – Ціханёнак Сяргей Іванавіч);

Кубліцкі сельвыканкам (старшыня – Ярмош Марыя Васільеўна).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *