В Ушачах прошла учредительная конференция районного отделения Белорусской партии «Белая Русь»

Общество

Новая беларуская партыя “Белая Русь” зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі 2 мая.

Савет раённага аддзялення партыі і П.Ястрэмскі.

Перад 27 прысутнымі заснавальнікамі партыі нашага раёна на канферэнцыі выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў і раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.М.Марковіч, якая паведаміла, што 13 мая адбылося пасяджэнне вышэйшага савета партыі, прынята рашэнне ад стварэнні ў кожным раёне арганізацыйных структур, а ўсе заснавальнікі (на Ушаччыне гэта 30 чалавек) аўтаматычна сталі яе членамі. Наталля Мікалаеўна зазначыла, што сярод ушачан шмат патрыётаў, якія жадаюць
прыносіць карысць партыі і грамадству, павіншавала ўсіх з падзеяй і пажадала поспехаў.

На канферэнцыі было зацверджана раённае аддзяленне партыі з правам юрыдычнай асобы, абраны ўсе арганізацыйныя структуры, дэлегаты на абласную канферэнцыю, а таксама калегіяльны кіруючы орган аддзялення – савет, які будзе дзейнічаць 2,5 года. У яго склад увайшлі Н.М.Марковіч, кіраўнікі УП ЖКГ А.А.Сідзюк, лясгаса – А.М.Апёнак і цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Т.А.Глінская, старшыня Вялікадолецкага сельвыканкама А.Л.Сыс, галоўныя бухгалтары райвыканкама і УП ЖКГ В.П.Александровіч і К.У.Глебка. Старшынёй раённага аддзялення партыі “Белая Русь” абраны Андрэй Аляксеевіч Сідзюк, а яго намеснікамі Таццяна Анатольеўна Глінская і Аляксей Мікалаевіч Апёнак. Падзякаваўшы за давер, А.Сідзюк падкрэсліў, што разам будуць працаваць, каб яшчэ больш квітнеючай станавілася Ушаччына.

Прывітанне ад калег па партыі з Полаччыны шчыра перадаваў член вышэйшага палітычнага савета партыі “Белая Русь”, дырэктар гімназіі №1 Павел Генадзьевіч Ястрэмскі. Ён расказаў, як ажыўлена праходзіла на савеце абмеркаванне сімволікі, што ў чэрвені будуць выдадзены членскія білеты, пажадаў, каб заўсёды стваральнай была работа Ушацкага аддзялення.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *