Профсоюзные первички лесхоза, райисполкома, центра по обеспечению деятельности бюджетных организаций побывали в парке-музее «Сула»

Калейдоскоп

У 49 кіламетрах ад Мінска на маляўнічым беразе Сульскага возера размешчаны першы ў Беларусі парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “Сула”. Там і пабывалі ў прайшоўшыя выхадныя члены прафсаюзных пярвічак раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, райвыканкама, лясгаса.

Княства, маёнтак, парк, музей… гэта месца можна называць па-рознаму. Сэнс не зменіцца. Тут гавораць на роднай мове і паказваюць, як жылі нашы продкі – ад простых людзей да шляхты. Комплекс размешчаны так, што асноўная дарожка праводзіць у храналагічнай паслядоўнасці па старонках гісторыі. У парку ёсць стаянка старажытнага чалавека, язычніцкае капішча, старадаўняя лодка Дракар, якая прывозіць да прыстані варагаў, сярэднявечнае мястэчка з рамеснымі вытворчасцямі і гандлёвымі крамамі, плошча, на якой размясцілася гарадская ратуша. Нам давялося пабываць на лялечным прадстаўленні, наведаць шэраг экспазіцый, у тым ліку музей хлеба і сыру, кузню, майстэрню па камені і ганчарнай справе. Цікавасць у турыстаў заўсёды выклікае бровар – месца, дзе можна даведацца пра гісторыю самагонаварэння ў Беларусі і прадэгуставаць беларускую старку. Ніколі не пустуе сувенірная лаўка, і мы таксама вярнуліся дадому з прэзентамі.

Не перадаць гэтымі радкамі, якія незабыўныя ўражанні атрымалі ў аўтэнтычным беларускім куточку! Правялі тут 5 гадзін, але ніколькі не стаміліся, захацелася вярнуцца сюды яшчэ раз. Калі плануеце падарожжы па роднай Беларусі, адпраўляйцеся ў Сулу – не пашкадуеце!

Марыя ШАЎЧЭНКА, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *