Золотарник: красота, которая убивает. Чем опасен новый сорняк в Ушачском районе

Калейдоскоп

Мы традыцыйна надаём шмат увагі барацьбе з баршчэўнікам, але расце ў нашым раёне і яшчэ адна небяспечная расліна – сумнік (золотарник) канадскі.

Гэта таксама інвазіўная культура: занімаючы пэўны ўчастак, яна цалкам мяняе яго флору і фаўну. Справа ў тым, што карані сумніку выпрацоўваюць рэчывы, якія прыгнятаюць іншыя расліны, адпаведна збядняецца і жывёльны свет. Шкодны ён не толькі для наваколля, а і для арганізма чалавека, бо з’яўляецца моцным алергенам.

У нашым раёне мы бачым выпадкі, калі на тэрыторыях асобных арганізацый, прысядзібных участках, могілках сумнік вырошчваюць як дэкаратыўную культуру. Ён жа хутка разрастаецца і актыўна захоплівае прылеглыя тэрыторыі. Кожны куст сумніку можа даць да 100 тысяч насення, якое мае ўзыходжасць да 95 працэнтаў.

У гэтай сувязі варта нагадаць, што тыя, хто спрыяюць распаўсюджванню інвазіўных раслін, парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства і могуць атрымаць штраф да 20 базавых велічынь.

Змагацца з сумнікам можна хімічным і механічным способам. Скошваць небяспечнае пустазелле рэкамендуецца 3-4 разы за сезон – па меры адрастання да 15-20 сантыметраў. Калі гэта праблематычна, варта зрэзаць яго хаця б аднойчы – у другой палове жніўня, да выспявання насення. Пры гэтым скошаныя расліны пажадана спаліць ці закампаставаць на глыбіню да 40 см.

Міхаіл ШУК,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *