У першы ўік-энд лістапада на спарткомплексе “Юнацтва-Ушачы” стартаваў чарговы сезон міні-футбольных баталій.
Распачаў яго адкрыты турнір Ушацкага раёна сярод юнакоў 2012-2013 гадоў нараджэння. У госці да гаспадароў пляцоўкі прыехалі футбалісты з Полацка, Міёр, Шуміліна, Мінска. Ушачане запісалі ў свой актыў тры перамогі ў шасці паядынках і спыніліся ў адным кроку ад п’едэстала, а чэмпіёнскі кубак у гэты раз заваявалі палачане. Ігрок нашай каманды Марат Цішкоў прызнаны лепшым абаронцам турніру.
8 лістапада на нашым спарткомплексе пройдзе матч 1/16 Кубка Рэспублікі Беларусь па міні-футболе паміж камандамі “Аўтамабіліст” (Наваполацк) і “Дынама-БНТУ” (Мінск). Пачатак – у 14.00. Дарэчы, за першую каманду будудць гуляць нашы землякі Мацвей Федарэнка і Мікіта Жалейка.
Падрыхтавала Наталля БАГДАНОВІЧ

